9 лютага міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў Генеральнага дырэктара па палітычных пытаннях МЗС Вялікабрытаніі Саймана Гаса, які знаходзіцца з візітам у Беларусі.

У той жа дзень адбыліся перамовы намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алены Купчыной з С.Гасам.

Падчас сустрэч бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі, а таксама ўзаемадзеяння па лініі Беларусь—ЕС, адзначаецца ў паведамленні беларускага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0