Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча.

«Рабіце так, каб і дзяржаўны гандаль, і прыватны, замежнікі і свае былі ў роўных умовах», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

«І не глядзіце на забастоўкі нейкіх іпэшнікаў ці яшчэ кагосьці. Мы дакладна дамовіліся летась! Мы не пацаны, каб нас вадзіць за нос, тым больш мяне. Мы дамовіліся — у гэтым ключы трэба дзейнічаць», — сказаў Лукашэнка.

«Трэба разумець, што тыя, хто завозяць сюды рознага роду рыззё, і нават добрай якасці, калі б гэта было з Турцыі, Кітая, Расіі, і іншае — трэба разумець: усё, што мы завезлі да сябе адтуль, мы настолькі ж загубілі сваю эканоміку, лёгкую прамысловасць. Не будзе яна развівацца. Тым больш без дакументаў, без сертыфікатаў. Слухайце!

Гэта ж мы ўзаконьваем бандытызм, злачынцаў! Адных ловім, саджаем, а іншым дазваляем», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

«І потым, яны павінны разумець, што сертыфікацыя тавараў — гэта толькі першы крок. Мы ў гэтым годзе зробім усе крокі.

Тавар, таваратранспартныя накладныя, усе суправаджальныя дакументы, сертыфікацыя — прыязджай, гандлюй. Няма гэтага — гандляваць не будзеш», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік краіны адзначыў, што надалей гэты бізнэс будзе падкантрольны. «Тады лёгкая прамысловасць, гандаль будзе ў нас у Беларусі для ўсіх: і для іпэшнікаў, іншых прыватнікаў, і для дзяржпрадпрыемстваў — у роўных умовах. Яны гэтага заўсёды патрабуюць — дайце нам роўныя ўмовы. Вось роўныя ўмовы», - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?