Памёр хлопчык, які пацярпеў у аварыі з турыстычным аўтобусам у Чэхіі, якая адбылася ў студзені. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў турыстычнай кампаніі, якая арганізоўвала паездку.

Пасля ДТЗ дзіця было дастаўлена ў чэшскую бальніцу ў цяжкім стане. У сярэдзіне студзеня з дазволу дактароў хлопчыка ў суправаджэнні мамы даставілі з дапамогай санітарнай авіяцыі з Чэхіі ў Мінск. У аэрапорце іх сустрэў рэанімабіль, дзіця даставілі ў медыцынскую ўстанову для працягу лячэння. Аднак выратаваць яго жыццё не ўдалося.

Большасць турыстаў, у тым ліку сям'я загінулага хлопчыка, былі застрахаваны.

ДТЗ з удзелам беларускага аўтобуса адбылося 6 студзеня ў першай палове дня паміж населенымі пунктамі Горжычкі і Чэска Скаліца (Чэхія). Турыстычная група з 49 чалавек, у якой былі дзеці разам з бацькамі, ехала з Прагі ва Уроцлаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?