Старшыня Патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Дзімітрый Смірноў заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва», што падтрымлівае ідэю пабудаваць на месцы знесеных у Маскве шапікаў невялікія цэрквы.

Паводле яго слоў, у расійскай сталіцы храмы перапоўненыя, а вольных участкаў для новых цэркваў не хапае.

«Патрыярх Алексій аднойчы сказаў: чым больш храмаў, тым менш турмаў. Таму храмы — гэта справа такая выгадная. У прынцыпе гэта вельмі разумная думка. Мы можам, вядома, толькі вітаць. Калі храм у крокавай даступнасці, то адразу колькасць яго наведванняў павялічыцца», — патлумачыў святар.

Ён дадаў, што абмяркуе гэтую ідэю з мітрапалітам.

Тут і ніжэй фота: Evgeny Feldman

Тут і ніжэй фота: Evgeny Feldman

У ноч на аўторак у Маскве пачалася маштабная кампанія па зносе гандлёвых павільёнаў. Усяго, як заяўляюць улады, плануецца знесці 97 будынкаў. Зносу падлягаюць «гандлёвыя павільёны, пабудаваныя на працягу апошніх двух дзясяткаў гадоў без дазваленчых дакументаў», якія былі ўзведзеныя яшчэ ў дзевяностыя гады мінулага стагоддзя.

Многія ўладальнікі шапікаў сцвярджаюць, што маюць афіцыйны дазвол на сваю дзейнасць і прайшлі неабходныя дазвольныя працэдуры.

Сацыяльныя сеткі поўняцца фатаграфіямі і відэаролікамі з месцаў зносу. Па словах карыстальнікаў, уладальнікі крамак аказаліся абсалютна негатовымі да ліквідацыі — на фота відаць, як са зносімых памяшканняў выносяць скрыні з таварам.

У спіс аб'ектаў, якія падлягаюць зносу, патрапілі як невялікія шапікі, так і буйныя гандлёвыя павільёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0