Пра гэта БелаПАН паведаміла яго адвакат Вера Страмкоўская. Раней зазначалася, што працэс прызначаны на 16 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы.

Паводле слоў В.Страмкоўскай, стан здароўя прадпрымальніка па-ранейшаму выклікае неспакой.

"Сяргей фізічна аслаблены, у яго абцяжарана дыханне ў сувязі з абвастрэннем хранічных захворванняў. Чым цяплей робіцца на вуліцы, тым цяжэй яму знаходзіцца ў камеры пры вялікай колькасці людзей", — зазначыла адвакат.

Раней жонка С.Парсюкевіча паведамляла, што ў прадпрымальніка бранхіяльная астма, зьявіліся таксама праблемы з сэрцам.

Віцебскі прадпрымальнік С.Парсюкевіч быў арыштаваны 4 сакавіка пасля таго, як зьявіўся на допыт у пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска. Яму прад'явілі абвінавачанне ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 КК (насілле або пагроза насілля ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі). С.Парсюкевіч абвінавачваецца ў тым, што падчас адбыцця пакарання за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Мінску ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна напаў на міліцыянера. Абарона сцвярджае, што гэта супрацоўнікі спецпрыёмніка збілі прадпрымальніка.

Паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0