Трактарыст аднаго з калгасаў пад Гродна разбіў прыпаркаваны па правілах аўтамабіль.

Малады чалавек 1991 года нараджэння ў стане алкагольнага ап'янення знаходзіўся ў двары дома па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. У нейкі момант яму на вочы трапіліся дзве рэчы: аўтамабіль Форд і фрагмент вадасцёкавай трубы, паведамляе сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Доўга не думаючы, ён у літаральным сэнсе збіў трубой машыну, пашкодзіўшы пры гэтым яе дах і ветравое шкло. Супрацоўнікі АМАПа, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі зламысніка, крымінальная справа распачатая па артыкуле «Хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?