Міністэрства па падатках і зборах не распрацоўвае ніякага падатку на пары, якія жывуць без афіцыйнай рэгістрацыі шлюбу, паведаміў прэс-сакратар МПЗ Сяргей Шкут.

Раней у інтэрнэце з'явілася публікацыя пра тое, што падатковыя органы нібыта маюць намер увесці падатак на т.зв. «грамадзянскі шлюб», які б спаганяўся з нежанатых пар, больш за год прапісаных на сумеснай жылплошчы без сваякоў.

У матэрыяле быў дэталёва распісаны механізм разліку стаўкі падатку ў залежнасці ад часу сумеснага жыцця і наяўнасці пазашлюбных дзяцей. Аўтар артыкула спасылаўся на міністра па падатках і зборах Сяргея Налівайку, які нібыта абгрунтоўваў рашэнне аб увядзенні новага падатку тым, што ён прастымулюе нежанатыя пары афіцыйна рэгістраваць свае адносіны.

Шкут назваў гэтую публікацыю нонсэнсам, запэўніўшы, што міністэрства не плануе ўводзіць такі падатак. Ён таксама падкрэсліў, што заканадаўства не ўтрымлівае паняцця «грамадзянскі шлюб».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?