Незадоўга да Дня закаханых у Японіі пачалі прадаваць «чароўныя» яблыкі, якія прызначаны для выканання жаданняў. Каб жаданне спраўдзілася, трэба з'есці яблык самому або пачаставаць ім сваю другую палоўку, паведамляе rocketnews24.com.

kuromajutsu.com

kuromajutsu.com

Адзін яблык каштуе $92. У дадатак да яго ў кожную святочную скрынку ўкладзены буклет з замовамі — для ўзмацнення чар.

Вытворца незвычайнага падарунка запэўнівае, што гэтыя яблыкі «нясуць у сабе асаблівую сілу». Яны вырашчаныя ў японскай прэфектуры Ямагата, дзе знаходзяцца тры святыя гары, а таксама некранутая чалавекам прырода. Яблыкі маюць ідэальную форму, цёмны колер лупіны і чырвоную мякаць.

Стваральнікі прадукту запэўніваюць: чым больш увагі атрымае яблык, тым большая імавернасць, што жаданне спраўдзіцца, прычым максімальна хутка. Таму можна выкарыстоўваць яго для прыгатавання дэсерту ці як начынку для пірага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0