Круглы стол, прысвечаны пачатку «Года украінскай літаратуры» ў кнігарні Логвінаў.

Бяруць удзел: Андрэй Хадановіч, Ігар Бабкоў, Юлія Чарняўская, Уладзімір Мацкевіч.

Серада, 10 лютага, 19.00, кнігарня логвінаў.

Што можа супрацьпаставіць культура «машынам нянавісці», якія спадарожнічаюць вайне і працуюць без перапынку?

Якая роля, задача, а можа нават місія інтэлектуала ў новым «мізэрным часе»? Ці можа «высокая літаратура» быць шляхам да разумення? Тэрапіяй?

Ці сапраўды мы разумеем Украіну? І што значыць разуменне: эмпатыя, прызнанне іншасці, прыняццё і прысваенне чужога?

Акрамя дыскусіі, адбудуцца ўрачыстыя закладзіны «Украінскай бібліятэчкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0