«Два дні таму Сашу патэлефанаваў мужчына, сказаў, што ад супольных сяброў — назваў імёны, вітанне перадаў — і сказаў, што ўжо купляў у Сашы кран калісьці, — напісала Сцяпанава. — Увогуле, замовіў кран. Папрасіў яго прывезці, бо самавывезці няма як, а кран тэрмінова патрэбны. Без усялякай задняй думкі Саша павёз. Звычайны жылы дом, кватэра на другім паверсе. Тыпу муж і жонка — кран паглядзелі, усё іх задаволіла. Саша выпісаў гарантыю, яны далі грошы. І тут — «кантрольная закупка!» — з розных кутоў кватэры высыпаліся людзі з пасведчаннямі.

«Давайце пройдзем на кухню — у нас наступныя кліенты зараз».

Саша сказаў: «Буду стаяць тут — можа, хоць аднаго чалавека ўратую ад вас». Не далі — завялі-такі на кухню.

На кухні ўжо сядзелі гора-прадаўцы. Бралі ўсіх — з Анлайнера, з Сэканд.бай, з «З рук у рукі», кур'ераў з інтэрнэт-сайтаў… Нікога не хвалюе — сваё Вы прадаяце або гандлюеце ўвесь час. Даказаць нічога не магчыма — ніхто з гэтай кватэры не выйшаў без пратакола».

Штраф за гандаль без выпісвання чэка будзе складаць 30—40 мільёнаў, піша Сцяпанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?