Ад серады і да нядзелі (10-14 лютага) часопіс «ARCHE» разам з выдавецтвам «Інбелкульт» будзе ўдзельнічаць у ХХIII Менскай кніжнай выставе.

Як і летась, імпрэза будзе адбывацца ў будынку Нацыянальнага выставачнага цэнтру па адрасе Менск, праспэкт Пераможцаў, 14. Месца разьмяшчэньня нашага стэнду пазначана жоўтым колерам на схеме. Пытайце пра нас і ў інфацэнтры выставы (мы ўдзельнічаем пад шыльдай ТАА «Гайсак») або арыентуйцеся на наш рэклямны банэр ARCHE.BY, які будзе вывешаны над экспазыцыяй.

Зь няцярпеньнем чакаем сустрэчы з вамі – каб пагаварыць пра жыцьцё, падзяліцца плянамі на будучыню і паказаць наша выдавецкае багацьце.

У нашай экспазыцыі будзе прадстаўлена каля 100 пазыцый. Некаторыя зь іх можна пабачыць толькі на выставе, і больш ніколі.

У разе пытаньняў званеце на тэл. (29) 5507969, (29) 7245456, (29) 6245456 або пакідайце пытаньні на нашых старонках у сацыяльных сетках:

vk.com/arche_pachatak

facebook.com/archeby

@ArchePacatak

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0