Маладафронтаўцы працягваюць марафон нацыянальнага сцяга «Люблю Беларусь». У рамках акцыі на цэнтральных плошчах некалькіх гарадоў Беларусі былі вывешаны Бел-чырвона-белыя сцягі: у БабруйскуМаладзечнеЖлобіне.

А вось у Магілёве, піша сайт mfront.net, юнакоў, якія мелі намер аздобіць горад нацыянальным сцягам, увесь дзень пераследавала машына АМАПа.

«АМАП увесь дзень за намі ездзіў, — кажа адзін з удзельнікаў марафону. — Здымалі нас на відэакамеру. Куды мы, туды й яны. На «Джылі», пасля на «Газелі», пасля на пікапе».

Вывешваннем бел-чырвона-белых сцягоў маладафронтаўцы хочуць нагадаць беларусам пра іх нацыянальныя і грамадзянскія правы. Яны абяцаюць працягваць марафон і надалей. У задуме штодзень сцяг павінен быў з'яўляцца ў новым горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0