Расійская паліцыя пачала расследаванне ў рамках адміністрацыйнага заканадаўства па факце нападу на апазіцыйнага палітыка Міхаіла Касьянава ў маскоўскім рэстаране. Такім чынам, у паліцыі не сталі разглядаць інцыдэнт як пагрозу жыццю і бяспецы палітыка і пачынаць расследаванне па прыкметах крымінальнага злачынства.

Ніякіх звестак аб ходзе расследавання ў паліцыю не расказалі.

Міхаіл Касьянаў паскардзіўся на напад групы асобаў з 10 чалавек у рэстаране ў цэнтры Масквы ўвечары 9 лютага. Па словах палітыка, незнаёмыя яму людзі каўказскай знешнасці выкрыквалі пагрозы на адрас Касьянава ва ўстанове, а затым кінулі ў яго торт, пасля чаго збеглі.

Пасля інцыдэнту Касьянаў падаў заяву ў паліцыю пра пагрозу жыцця і бяспекі.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, раней публікаваў у сваім інстаграме відэа з Касьянавым у перакрыжаванні прыцэла, адрэагаваў на напад на палітыка каментаром «)))) зноў я))))?!» да допіса ў інстаграме выдання «Каўпаліт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?