10 лютага — Папяльцовая серада, якой у Каталіцкім Касцёле пачынаецца 40-дзённы Вялікі пост. Для вернікаў ён з’яўляецца асаблівым заклікам да пакаяння і перамянення жыцця. У гэты дзень шматлікія католікі нашай краіны наведваюць святыні. 

Вялікі пост у Касцёле — гэта таксама час падрыхтоўкі, праз рэкалекцыі і споведзь, да найважнейшага свята ва ўсім літургічным годзе — Уваскрасення Пана, ці велікодных святаў. 

Папяльцовая серада атрымала сваю назву ад абраду пасыпання галоваў попелам. У літургіі гэты сімвал суправаджаюць словы святара: «Ты прах і ў прах вернешся» або «Кайцеся і верце ў Евангелле».

Попел, які ў гэты дзень вернікі прымаюць на галовы, — знак прызнання сваёй недасканаласці і залежнасці ад Бога. Акт пасыпання галавы попелам сімвалізуе прыняцце закліку перамяніць сваё жыццё і падкарэктаваць паводзіны.

Попел, якім у гэты дзень святар пасыпае вернікам галовы, паходзіць са спаленых вярбовых галінак, якія ў мінулы год неслі ў працэсіі ў Пальмовую нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?