У Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці чацвёра мужчын вымагалі ў жанчыны грошы, пагражаючы ёй касой, паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Зламыснікі праніклі ў дом да жыхаркі вёскі Бастынь 1939 года нараджэння 9 лютага каля 4-х гадзін раніцы, выставіўшы акно веранды.

Патрабуючы грошай, яны звязалі старую жанчыну скотчам, збілі і пагражалі касой. Калі няпрошаныя госці зразумелі, што скрасці ў доме няма чаго, яны сышлі.

Налётчыкаў затрымалі ў той жа дзень супрацоўнікі ДАІ ў Клецкім раёне. Разбойны напад на жанчыну здзейснілі 67-гадовы пенсіянер з Ашмянскага раёна, яго землякі 1970 і 1988 гадоў нараджэння. Кампанію беспрацоўным з Гродзенскай вобласці склаў раней судзімы 53-гадовы жыхар Дзяржынска. Міліцыянты забралі ў іх прылады катаванняў: катушку клейкай стужкі і лязо касы. Злачынцы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0