Нежывое цела мясцовага жыхара выявілі 9 лютага апоўдні ў адным з аўтасэрвісаў горада.

Падрабязнасьцяў трагедыі пакуль мала. Вядома, што 37-гадовага мясцовага жыхара знайшлі ў машыне. Аўтамабіль знаходзіўся ў памяшканні аўтамайстэрні.

— Абставіны гібелі высвятляюць супрацоўнікі Ваўкавыскага раённага аддзела следчага камітэта, — распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

***

Гэта не першы выпадак за апошні час атручэння чадным газам. Так, 27 студзеня ў Барысаве ў шматкватэрным доме загінулі шэсць чалавек. Асноўная версія здарэння — атручэнне чадным газам. А ўвечары 7 лютага ў вёсцы Забалоцце Рагачоўскага раёна ў лазні знайшлі без прыкмет жыцця пажылую пару. Пенсіянеры памерлі ад атручвання чадным газам.

А 2 лютага ў Стаўбцоўскім раёне мама з аднагадовым сынам таксама зведалі на сабе дзеянне такога газу. На шчасце, 23-гадовую жанчыну і дзіця ўдалося выратаваць. Яны былі шпіталізаваны з дыягназам «вострае атручванне прадуктамі гарэння прыроднага газу лёгкай ступені» ў мясцовую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?