Кіраўнік генштаба народнай арміі рэспублікі Паўночная Карэя Ры Ён Гіл быў пакараны ў сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Ёнхап.

Генерала арміі Ры Йон Гіла таксама абвінавачвалі ў карыслівых інтарэсах.

Агенцтва спасылаецца на крыніцу ў Паўночнай Карэі.

Апошні раз генерал з'яўляўся на публіцы ў верасні 2014 года.

У кастрычніку таго ж года паўднёвакарэйскае выданне Korea Joongang Daily ўжо пісала пра тое, што генерал Ры Ён Гіл хутчэй за ўсё пакараны, бо навіны пра яго перасталі з'яўляцца ў дзяржаўных СМІ Паўночнай Карэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?