На партале Міністэрства юстыцыі ў тэставым рэжыме працуе Рэестр даўжнікоў. Каб знайсці там неплацельшчыка, трэба ведаць не толькі яго прозвішча, імя і імя па бацьку, але і ідэнтыфікацыйны нумар у пашпарце.

Сёння Рэестр у асноўным складаецца з прозвішчаў фізічных асоб. Працу па фарміраванні базы скончаць ўжо ў 2016 годзе.

— Калі вы прыходзіце браць крэдыт у банк або проста з кімсьці дамаўляецеся пра пазыку грошай — любыя жыццёвыя сітуацыі могуць быць — у вас могуць папрасіць дазволу паглядзець, ці з'яўляецеся вы даўжніком. Вы, з аднаго боку, можаце адмовіць у прадастаўленні свайго ідэнтыфікацыйнага нумара — але гэта ўжо падстава задумацца, што вы нешта хаваеце. З іншага боку, вы можаце прадаставіць гэты нумар, і ў вашай прысутнасці можна праверыць, паглядзець, ці ёсць выканаўчая вытворчасць, — патлумачыў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

Адказваючы на пытанне, міністр распавёў, што ўжо сёння можа быць накладзены арышт на аўтамабіль неплацельшчыка, могуць быць знятыя грошы з яго мабільнага рахунку. Акрамя таго, у даўжнікоў ужо можна адбіраць грошы і з рахункаў за інтэрнэт — пакуль гэтая мера працуе ў тэставым рэжыме. Як тлумачыць Мінюст, тут усё залежыць ад таго, якая сума лічыцца за даўжніком. Пры буйным доўгу могуць накласці арышт на аўто, а калі сума невялікая, заблакуюць мабільныя рахункі.

Мінюст таксама працуе над новай мерай барацьбы з даўжнікамі: спецыялісты прапануюць не выдаваць ім пасылкі, дасланыя з-за мяжы. Плануецца, што ноўваўвядзенне запрацуе ўжо ў гэтым годзе. Як патлумачыў міністр, для гэтага неабходна заключыць пагадненне з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі і атрымаць доступ да яго баз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?