XXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася сёння, 10 лютага, у выставачным комплексе на праспекце Пераможцаў. На галоўным стэндзе выставы — Беларусі, акрамя кніжных навінак, быў заўважаны і яшчэ больш цікавы выставачны экспанат. У якасці аздаблення стэнда гледачам дэманстравалі каравай у выглядзе Бібліі Францыска Скарыны з аўтарскай гравюрай. Ці магчыма гэты каравай пакаштаваць, пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?