Беларускія памежнікі канфіскавалі ў жыхара Баранавічаў 440 папугаяў паблізу мяжы з Украінай, паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта.

«На дарозе ў памежнай зоне Глушкевічы — Мілошавічы мазырскія памежнікі спынілі аўтамабіль «Опель» 38-гадовага жыхара Баранавічаў. У аўтамабілі аказалася больш за 440 амадзінаў, хвалістых і іншых папугаяў», — распавялі ў памежным ведамстве.

Дакументаў на жывы тавар у кіроўцы не аказалася. Як мяркуюць памежнікі, гэтыя птушкі патрапілі ў Беларусь незаконна. Па гэтым факце распачатая праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?