Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» атрымлівае асноўны даход ад продажу нафты. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе ААН, які ў аўторак, 9 лютага, прадставіў намеснік генеральнага сакратара па палітычных пытаннях Джэфры Фелтман. Паводле яго слоў, іншымі крыніцамі даходаў ІД з'яўляецца збор так званых падаткаў, разрабаванне археалагічных раскопак, сродкі за выкуп закладнікаў, а таксама збор грошай праз інтэрнэт.

Як адзначаецца ў дакуменце, у 2015 годзе аб'ём даходаў тэрарыстаў толькі ад продажу нафты і нафтапрадуктаў склаў ад 400 да 500 млн даляраў. Пры гэтым у ААН падкрэслілі, што немагчыма ацаніць схемы, якія ІД выкарыстоўвае для гандлю нафтай.

Акрамя таго, як адзначыў Фелтман, у шэрагах ІД меркавана служаць каля 30 тысяч замежных баевікоў з больш чым 100 дзяржаваў. У апошні час дзякуючы дзеянням міжнароднай кааліцыі ІД быў нанесены значны ўрон, гаворыцца ў дакладзе. У 2016 годзе ў выніку паветраных удараў кааліцыі па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах і нафтасховішчах даходы тэрарыстаў ад нафты могуць скараціцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?