Больш за 500 чалавек, у тым ліку дзясяткі мірных жыхароў, загінулі ў сірыйскай правінцыі Алепа з моманту пачатку наступу ўрадавых войскаў пры падтрымцы расійскай баявой авіяцыі.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Сірыйскага цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека.
У ліку загінулых 23 дзіцяці — яны былі забітыя ў выніку удараў расійскай авіяцыі, гаворыцца ў паведамленні Цэнтра.
Прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава адкінула абвінавачванні ЗША ў тым, што дзеянні расійскіх вайскоўцаў у Сірыі выклікалі гуманітарны крызіс у краіне.
«Я лічу, што ўдары ВКС ствараюць выдатную атмасферу барацьбы з тэрарызмам», - сказала Захарава.