Індэкс цэн на тавары і паслугі ў студзені 2016 года ў параўнанні са снежнем 2015-га вырас на 1,9%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у студзені 2016 у параўнанні са снежнем 2015-га вырас на 1,5%.

У студзені гэтага года ў параўнанні са снежнем мінулага цэны на харчовыя тавары выраслі ў сярэднім на 1,5%, нехарчовыя тавары — на 1,2%, паслугі — на 4%.

Нагадаем, прагноз інфляцыі на 2016 год складае не больш за 12%. На думку міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, якую ён выказаў 14 студзеня ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1», інфляцыя ў 2016 годзе будзе двухзначнай, яна «не будзе большай за 17-18%». «Думаю, пры любым раскладзе такая інфляцыя не будзе. Урад працуе разам з Нацыянальным банкам, каб так і было», — адзначыў Зіноўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?