Пра гэта паведаміў інспектар прапаганды МНС Калінкавіцкага раёна Іван Ётчанка.

«Позна ўвечары хлопчык паставіў свой новы тэлефон на падзарадку і пайшоў спаць. Раніцай, збіраючыся ў школу, ён адключыў зарадную прыладу ад смартфона і заўважыў, што мабільны не працуе. Паспрабаваў уключыць — безвынікова. Тады школьнік вырашыў дастаць акумулятар, каб перазапусціць тэлефон, але, як толькі ён зняў вечка апарата, пачуўся хлапок і смартфон выпаў з рук», — растлумачыў Іван Ётчанка.

Школьнік расказаў пра здарэнне маці. Калі яны разам вярнуліся ў пакой, дзе адбыўся выбух, то ўбачылі, што там шмат дыму, а дыван, на які ўпала акумулятарная батарэя, і канапа прапаленыя. Сям'я хутка патушыла ўзгаранне і выветрыла пакой, а потым звярнулася да ратавальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?