У Англіі памёр 73-гадовы Джон Макаферці, 33 гады таму перанёс перасадку сэрца. Нябожчык стаў рэкардсменам па працягласці пражывання з трансплантантам.

У кастрычніку 1982 году яму зрабіў перасадку органа егіпецка-брытанскі хірург Магдзі Якуб, пасля ўзведзены ў рыцарскае званне за ўклад у медыцыну.

Удава Макаферці заявіла, што яе мужу падарылі цудоўныя тры дзесяцігоддзі жыцця.

Нябожчык паспеў не толькі аб'ехаць свет, але і паўдзельнічаць у атлетычным спаборніцтве з іншымі людзьмі, якія жывуць з трансплантантамі.

Папярэднім рэкардсменам па працягласці жыцця пасля перасадкі сэрца быў амерыканец Тоні Х'ьюсман, які памёр у 2009 годзе пасля 30 гадоў і 11 месяцаў жыцця з чужым сэрцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?