«У святле апошніх падзей, заяў, а таксама грунтуючыся на інфармацыі, якой валодаю, я накіраваў афіцыйны ліст кіраўніку СБУ, у якім адмаўляюся ад аховы, дадзенай яго ведамствам. Я нікога і нічога не баюся, і з гэтага часу буду перасоўвацца ў Адэсе і ў цэлым па краіне без ахоўнікаў», — падкрэсліў палітык.

Пад «апошнімі падзеямі» губернатар, верагодна, мае на ўвазе растыражаваныя шэрагам СМІ абвінавачванні Саакашвілі ў тым, што ён прынёс страты нацыянальнай бяспецы Украіны, выклаўшы відэаролік пра наведванне батальёна «Шторм» у зоне спецаперацыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Данбасе.

У той жа час ён падзякаваў работнікам падраздзялення «Альфа», якія яго ахоўвалі, за разуменне яго напружанага графіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?