Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Следчага камітэта, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Удзельнікі пасяджэння разгледзяць вынікі працы падраздзяленняў Следчага камітэта ў 2015 годзе і вызначаць задачы на 2016 год. У калегіі прымуць удзел кіраўнікі упраўленняў Следчага камітэта па абласцях і Мінску, начальнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарата, начальнікі міжраённых, гарадскіх і раённых аддзелаў Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?