Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Шыманскі 10 лютага заявіў, што Варшава падтрымлівае абмежаванне еўрасаюзаўскіх санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі.

Па словах польскага дыпламата, якія перадае zn.ua, ЕС гатовы падкарэктаваць сваю цяперашнюю палітыку ў дачыненні да Беларусі ў бок большай адкрытасці, і Польшча падтрымлівае гэтую большую адкрытасць. «Гэта азначае, што цяперашняя палітыка санкцыяў у дачыненні да Мінска будзе скарочаная да захавання эмбарга на гандаль зброяй і пакіданне ў санкцыйным спісе толькі чатырох чалавек, якія непасрэдна датычныя да знікнення апазіцыянераў у 1999-2000 гадах», — паведаміў Шыманскі.

Таксама ён дадаў, што лібералізацыя візавага рэжыму паміж ЕС і беларускімі чыноўнікамі будзе звязаная з захаваннем правоў нацыянальных меншасцяў у Беларусі і асноваў вяршэнства права і дэмакратыі.

Нагадаем, 28 кастрычніка Еўрасаюз «замарозіў» на чатыры месяцы санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі. Пад прыпыненне трапілі 171 фізічная і 10 юрыдычных асобаў.

Да канца лютага Рада міністраў замежных спраў павінен прыняць рашэнне наконт далейшага лёсу санкцыяў. У «чорным спісе» пакуль што застаюцца чатыры чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0