Абвастрэнне баявых дзеянняў у сірыйскай правінцыі Алепа прывяло да таго, што каля 50 тысяч чалавек вымушаны былі пакінуць свае дамы, паведамілі ў Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа.

Гуманітарная сітуацыя ў правінцыі імкліва пагаршаецца, водазабеспячэнне ў горадзе Алепа парушана ўжо на працягу апошніх двух тыдняў, бо разбураныя помпавыя станцыі, дадалі ў арганізацыі.

Акрамя таго, некаторыя маршруты гуманітарных паставак цяпер недаступныя, мірныя жыхары адчуваюць недахоп гаручага і электрычнасці.

Многія людзі, якія беглі ад баявых дзеянняў, сабраліся на турэцкай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?