Днём у панядзелак 8 лютага на закінутых могілках расійскага горада Камышын у Валгаградскай вобласці было знойдзена цела мужчыны.

Пасля агляду цела эксперты паведамілі, што забілі мужчыну не на цвінтары, а прывезлі з іншага месца, паведамляе мясцовы партал «Усё для вас». Акрамя таго, яны ж выказалі здагадку, што мужчыну праламалі галаву, верагодна, малатком. У кішэнях курткі невядомага вартавыя парадку знайшлі некалькі беларускіх рублёў: як пазней высветлілі аператыўнікі, забіты — 54-гадовы грамадзянін Беларусі.

Следчым і паліцыі на працягу сутак атрымалася выявіць не толькі асобу забітага, але і чалавека, які здзейсніў злачынства.

Высветлілася, што ў Камышын беларус прыехаў з мэтай купіць машыну, аб'яву аб продажы якой знайшоў у Інтэрнэце. Мужчына спісаўся з 29-гадовым жыхаром горада, які размясціў аб'яву, і 7 лютага ўжо быў у Валгаградскай вобласці.

— Прадавец і пакупнік сустрэліся ў гаражным боксе, які гаспадар машыны арандаваў для рамонту аўтамабіляў. Хлопец разумеў, што ў беларуса пры сабе ёсць буйная сума. У момант зносін з пакупніком малады чалавек схапіў кувалду і нанёс ёю некалькі удараў па галаве мужчыны. Выкраўшы грошы, забойца вывез цела ахвяры на аўтамабілі аднаго з сваіх кліентаў і схаваў на тэрыторыі закінутых могілак, — распавяла старэйшы памочнік кіраўніка СКР па рэгіёне Наталля Куніцкая.

Злачынца выдала яго фінансавая актыўнасць: проста ў дзень забойства ён пачаў траціць скрадзеныя грошы — аплаціў камунальныя плацяжы і пагасіў крэдыты, а таксама выкупіў сваю маёмасць у ламбардзе.

Мужчына затрыманы. Вырашаецца пытанне пра абранне ў дачыненні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Сваю віну ў зробленым ён цалкам прызнаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?