Канчатковае рашэньне па будаўніцтве заводу гербіцыдаў у Пухавіцкім раёне прыме ўрад Беларусі. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намесьнік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Валянціна Качан.

Заключэньне выдадзена ў адпаведнасьці з заканадаўствам і дзеючымі нарматыўна‑прававымі актамі, і падстаў для выдачы іншага ў Міністэрства аховы здароўя няма, падкрэсьліла намесьнік міністра. На яе думку, у той сытуацыі, што ўзьнікла ў Пухавіцкім раёне і атрымала грамадзкі рэзананс, многае падаграваецца эмоцыямі, а не разумным сэнсам.

«Мы павінны разумець, што жывём у прававой дзяржаве, і любыя рашэньні, якія прымаюцца, павінны грунтавацца на той заканадаўчай базе і на тых нарматыўна‑прававых актах, што існуюць у краіне і адпавядаюць сусьветным стандартам у галіне заканадаўства», — сказала Валянціна Качан. «Мая асабістая грамадзянская пазыцыя і як чалавека, і як дэпутата, які мае вопыт работы з насельніцтвам, заключаецца ў тым, што канфлікт быў штучна падагрэты тымі людзьмі, якія выказваюць «местачковыя» інтарэсы», — дадала намесьнік міністра. Па‑сутнасьці, прапанаваны праект прадугледжвае ўкладаньне важкіх інвэстыцый, у тым ліку і замежных, стварэньне новых рабочых месцаў і адкрывае для рэгіёну новыя пэрспэктывы разьвіцьця.

Безумоўна, пры прыняцьці рашэньня аб будаўніцтве аб’екта, зьвязанага з прыродаахоўным заканадаўствам і здароўем насельніцтва, будуць улічаны ўсе патрабаваньні экалягічнай бясьпекі, падкрэсьліла Валянціна Качан.

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Мірны дуст замест мірнага атаму
Людзі пратэстуюць супраць заводу ядахімікатаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0