Музыкі прымеркавалі прэм’еру да Дня ўсіх закаханых і такім чынам абвесьцілі пра пачатак працы над новым альбомам, які будзе запісвацца цягам гэтага года. «Гэта наш першы самотнік з будучай кружэлкі, якая будзе адрозьнiвацца ад папярэдняй нашай працы эксперымэнтамi, гучаньнем, новымi iнструмэнтамi, а таксама не выключаю, што i дуэтамi», – зазначыў у камэнтары для Tuzin.fm вакаліст :B:N: Алесь Лютыч.

У запісе новай песьні «Хвалі» акром асноўнага складу гурту ўзялі ўдзел клявішнік Даніла Лях, а таксама прадусар Tony Fadd (Антон Мацулевіч), намінаваны сёлета на «Грэмі» у дзьвюх намінацыях. «Антон зрабіў вельмi цiкавыя мiнiмалiзмы ўсялякiх гукаў, якiя модна называць бiтамi. Мы дадалi гэтыя бiты да жывых бубнаў i атрымалася фiрмова ды якасна», – тлумачыць Алесь. Тэкст да кампазіцыі гурта напісаўЯўген Бузоўскі, гітарыст гурта IQ48. Гэта ня першы ягоны досьвед у якасьці аўтара песень для :B:N: – у дыску «Крок за крокам» ён напісаў словы для песень «Напрыканцы», «Праз туманы» і «Клюб 27».

«Сваёй новай песьняй мы хочам прынесьці вясновы настрой. Усё ў гэтым сьвеце ідзе хвалямі, ніякага штылю, штыль – гэта ня наш стыль! Гэтую песьню мы дорым сваім каханым, родным, сябрам, і, натуральна, нашым прыхільнікам! Любіце і беражыце адзін аднаго ды часьцей усьміхайцеся!», – вядзецца ў анатацыі да самотніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?