Агенцтва «Мінск-Навіны», якое належыць Мінгарвыканкаму, у сваім акаўнце ў Твітары рэкламуе яшчэ не пацверджаны выступ Brutto у Мінску. Фота Сяргея Міхалка з подпісам «Brutto 27 мая ў Мінску з канцэртам!» замацаванае ў верхняй пазіцыі стужкі.

Затым допіс быў выдалены.

Нагадаем, днямі прадзюсар Brutto Антон Азізбекян паведаміў, што музыкі вызначыліся з датай мінскага канцэрта і падалі ў гарвыканкам заяву на атрыманне гастрольнага пасведчання. Калі ўлады дазволяць, то правесці яго плануецца 27 мая ў Палацы спорту.

Апроч сталіцы Brutto хоча арганізаваць вясновы тур «Родны край» і па іншых гарадах Беларусі.

Па словах Сяргея Міхалка, грошы сабраныя ад канцэрта, пойдуць на дабрачыннасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?