Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі Следчага камітэта, распавёў пра прычыны змены кіраўніка ведамства.
«Нядаўна давялося пайсці на крок і запрасіць на пасаду старшыні новага чалавека — Івана Наскевіча», — адзначыў ён.
«Чаму я пайшоў на звальненне з пасады былога старшыні і прызначэнне новага? Была дапушчана, мабыць, памылка пры прызначэнні або жа выпушчаны кантроль за дзейнасцю самога старшыні», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Гаворачы ў цэлым аб дзейнасці Следчага камітэта, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ведамства цалкам сфармавалася, а таму трэба пачынаць вырашаць праблемы, якія выявіліся за гэты тэрмін з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў.
Глядзі таксама: Пяць фактаў пра звольненага старшыню Следчага камітэта Валянціна Шаева
0
0
0
0
0
0