На пажары ў шматпавярховым доме ў Іванаве Брэсцкай вобласці выратаваныя двое дзяцей і іх бацька, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра пажар паступіла 11 лютага каля 13 гадзін. Дыспетчару службы 101 мінак распавёў, што з акна кватэры на пятым паверсе ідзе дым. Супрацоўнікі МНС выратавалі з падпаленай кватэры двух пяцігадовых хлопчыкаў і іх бацьку 1986 года нараджэння. Іх абследавалі работнікі хуткай дапамогі. Дзеці ў медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы. Гаспадар кватэры з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмічны апёк верхніх дыхальных шляхоў сярэдняй цяжкасці» шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Іванаўскай раённай цэнтральнай бальніцы.

У момант пажару мама хлопчыкаў знаходзілася на працы. Дзяцей адвезлі да бабулі, якая таксама жыве ў Іванаве.

Пажар ліквідаваны за 10 хвілін. Агнём пашкоджаныя мэбля і ўнутранае аздабленне кухні, закураныя сцены і столь у кватэры. У МНС мяркуюць, што прычынай узгарання стала дзіцячае свавольства з запалкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?