Гарачая тэлефонная лінія 218-03-01 арганізаваная ва ўпраўленні гандлю і паслуг. Рэжым яе працы: панядзелак — серада з 09.00 да 12.00.
На сайце Мінгарвыканкама размешчаны таксама пералік буйных аптовых арганізацый — імпарцёраў нехарчовых тавараў і пералік аптовых арганізацый, якія ажыццяўляюць прамыя пастаўкі айчынных і замежных тавараў для забеспячэння імі індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб сталіцы.