Вечарам 13 красавіка ізраільская авіяцыя разбамбіла дом у сэктары Газа, у якім жыла грамадзянка Беларусі з мужам‑палестынцам і трыма дзецьмі.

Як паведамляе РІА «Новости», ніхто зь іх не пацярпеў. У момант выбуху маці зь дзіцем знаходзілася ў той частцы дому, якая не была закранутая выбухам, а бацька з двума дзецьмі гуляў на вуліцы.

Галава сям’і Нідаль Махдзі выказаў меркаваньне, што мэтай ізраільскіх лётчыкаў быў суседні дом, дзе жыве палявы камандзір групоўкі «Брыгады мучанікаў Аль‑Аксы».

Паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0