Беларускі дзяржаўны універсітэт у ліпені бягучага года запусціць два спадарожнікі CanSat, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Ва ўніверсітэце растлумачылі, што гэта стала магчымым дзякуючы паспяховай абароне навуковых праектаў ліцэістамі і студэнтамі БДУ на адборачнай сесіі 5-га Інавацыйнага адукацыйнага чэмпіянату «CanSat ў Расіі».

Спадарожнікі будуць запушчаныя ў ліпені 2016 года ў горадзе Дубна падчас фіналу чэмпіянату. «Студэнтам неабходна прадэманстраваць спадарожнік вагой да 1 кг, які будзе запушчаны на стратасферным шары на вышыню да 30 км. Ліцэістам трэба будзе прадаставіць спадарожнік вагой не больш за 550 г, усе яго абсталяванне, за выключэннем парашута і антэны, павінна змясціцца ў стандартную бляшанку з-пад газіроўкі. Ён будзе запушчаны на вышыню 1 км з дапамогай ракеты-носьбіта», — дадалі ў БДУ.

Усяго ў адборачнай сесіі чэмпіянату «CanSat ў Расіі» ўзялі ўдзел каля 200 школьнікаў і студэнтаў з Расіі і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?