У Мінску кіроўца збег з месца ДТЗ, але потым вярнуўся назад. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы Алена Волчак.

Аварыя здарылася ў 18.45 на вуліцы Адзінцова. Кіроўца аўтамабіля «Дайхатсу» па невядомых прычынах выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з машынай «Нісан», якім кіравала жанчына 1977 года нараджэння.

Супрацоўнікі ДАІ і хуткай меддапамогі, якія прыехалі на месца выкліку, хацелі апытаць і агледзець мужчыну, але не знайшлі яго на месцы. Аднак праз дзве гадзіны, пакуль ішло афармленне ДТЗ, кіроўца вярнуўся. На ўсе пытанні міліцыі ён адказваў: «Не ведаю». Са слоў мужчыны, ён стукнуўся галавой і нічога не памятае.

У аварыі ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?