Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд прызначыў былога прэм'ер-міністра Францыі Жан-Марка Эро новым міністрам замежных спраў.

Да яго гэтую пасаду займаў Ларан Фабіус, які паведаміў напярэдадні аб сваёй адстаўцы.

Фабіус раней распавёў тэлеканалу iTele, што адзінае, пра што ён шкадуе за ўвесь час на пасадзе міністра, — нязгода свету з французскай пазіцыяй па Сірыі.

Парыж настойваў на ваенным умяшанні разам з войскам ЗША ў сірыйскі канфлікт у 2013 годзе.

Жан-Марк Эро займаў пасаду прэм'ер-міністра Францыі з 2012 па 2014 год. Да гэтага ён быў старшынёй парламенцкай фракцыі сацыялістаў у Нацыянальным сходзе Францыі.

Новым міністрам жыллёвай палітыкі стала прадстаўніца партыі зялёных Эмануэль Кос.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?