sk.gov.by

sk.gov.by

ДТЗ адбылося каля 21.30 на трасе М3 Мінск — Віцебск у раёне пасёлка Бараўляны. Cутыкнуліся фура, маршрутнае таксі з нумарамі Гродзенскай вобласці, якое выконвала міжгароднюю перавозку, і Ford Escort.

sk.gov.by

sk.gov.by

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па факце дарожна-транспартнага здарэння з удзелам некалькіх транспартных сродкаў, у выніку якога адзін чалавек загінуў, восем пацярпелых, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Вечарам 11 лютага ва ўмовах недастатковай бачнасці, паблізу п.Лясны ў Мінскім раёне адбылося сутыкненне трох аўтамабіляў: мікрааўтобуса Фольксваген, легкавога аўтамабіля Форд і аўтацягніка ў складзе цягача МАН. У выніку ДТЗ пасажыр мікрааўтобуса загінуў, вадзіцелі аўтамабіляў і пасажыры - усяго 8 чалавек з траўмамі рознага характару былі шпіталізаваны. Усім пацярпелым аказваецца неабходная медыцынская дапамога.

sk.gov.by

sk.gov.by

Як паведамляюць якуцкія СМІ, у выніку здарэння на трасе Мінск — Віцебск загінуў вядомы якуцкі трэнер Валерый Керамясаў. Заслужаны трэнер Якуціі, чэмпіён РСФСР па вольнай барацьбе быў асабістым трэнерам вольніка Уладзіслава Андрэева і рыхтаваў яго да алімпіяды ў Рыа.

Для высвятлення ўсіх абставінаў следчымі ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці, супрацоўнікамі ДАІ і спецыялістамі ГКСЭ праведзены агляд месца здарэння, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

***

У межах крымінальнай справы, заведзенай па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дапытваюцца сведкі і відавочцы, прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку з мэтай праверкі тэхнічнага стану аўтамабіляў, а таксама ўстанаўлення ступені цяжкасці атрыманых траўмаў пацярпелымі.

Следчыя звяртаюць увагу кіроўцаў на захаванне Правілаў дарожнага руху ва ўмовах, калі назіраюцца дажджы, туман, снег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?