Сайт antijournalist.by звярнуў увагу на тое, што рашэнне Мінгарвыканкама № 18 «Аб тарыфах на жыллёва-камунальныя паслугі, якія прадстаўляюцца насельніцтву, субсідаваных дзяржавай», было афіцыйна апублікавана толькі 27 студзеня 2016 года. Гэта значыць, што ў гэты ж дзень яно ўступіла ў сілу. Атрымліваецца, што весці разлікі ў жыроўках па новых тарыфах за ўвесь студзень не маглі і зараз усё трэба будзе пералічыць? FINANCE.TUT.BY высвятліў, ці так гэта насамрэч.

Па словах генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталя Смірнова, гэтая выснова верная толькі адносна паслуг па водазабеспячэнні і водаадвядзенні (радок у жыроўцы «вада-каналізацыя»). Менавіта за халодную ваду ўсе заплацяць па новых тарыфах толькі за 4 дні студзеня — з 27-га па 31-га. Практычна за ўвесь месяц аплата будзе выстаўлена па старых цэнах.

«Але ўсе новыя паслугі (тэхабслугоўванне ліфта, электраэнергія на рух ліфта, асвятленне і санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў) прадугледжаныя ўказам прэзідэнта № 535, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2016 года. Таму яны будуць аплачвацца па-новаму за ўвесь студзень», — патлумачыў Віталь Смірноў.

Падагрэў вады і ацяпленне таксама будзе разлічана па свежых тарыфах, якія ўстаноўлены пастановай Савета Міністраў (яна таксама ўступіла ў сілу з 1 студзеня).

Нагадаем, што па нашых падліках, жыроўкі падаражэюць на 40-70% у залежнасці ад метражу кватэры і колькасці жыхароў.

Улічваючы пераразлік па вадзе, які павінны будуць зрабіць у цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама, рост камуналкі будзе крыху меншы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?