У баевікоў так званай «Ісламскай дзяржавы» ёсць магчымасці для вытворчасці хімічнай зброі і яны ўжо ўжывалі яе ў Сірыі і Іраку, заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу Сі-бі-эс кіраўнік ЦРУ Джон Брэнан.
Ісламісты ўжо могуць вырабляць у невялікіх колькасцях хлор і іпрыт, удакладніў Брэнан.
«Нам вядома аб некалькіх выпадках прымянення ІД хімічнай зброі на палях бітваў», - сказаў шэф амерыканскай разведслужбы.
Ён дадаў, што ІД можа паспрабаваць наладзіць экспарт хімзброі ў заходнія краіны для атрымання грошай.
«Менавіта таму важна спыняць розныя транспартныя лініі і маршруты кантрабанды, якія яны выкарыстоўваюць», - сказаў ён.
Двума днямі раней пра гэта казаў дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Джэймс Клэппер на слуханнях у камітэце кангрэса.