Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрв'ю радыё «Польшча».

«Крэмль хоча разбураць, а не будаваць адносіны ў Еўропе. Расейскія ўлады вядуць палітычную гульню з астатнім светам, у прыватнасці з Еўропай, ЕС. У гэтай улады імперскія, агрэсіўныя замахі, яна вядзе ўжо трэцюю вайну», — адзначыў ён.

«Пасля Грузіі і Украіны яна пачала ваенныя дзеянні ў Сірыі. У такой сітуацыі вельмі складана стварыць атмасферу супрацоўніцтва, узаемнага даверу і думаць аб пабудове чаго-небудзь», — падкрэсліў польскі міністр.

Ён таксама падкрэсліў, што пакуль рана казаць пра паслабленне санкцый супраць Расеі.

«Яшчэ рана казаць пра тое, што дзеянне санкцый будзе зменена або спыненая. У нас няма падстаў адмяняць санкцыі, калі не будуць вырашаны крымскае, донбаскае пытанні, калі не будзе пастаўлена кропка ў удзеле Расеі ў вайне супраць Украіны, у падтрымцы мяцежнікаў у Данбасе», — заўважыў Вашчыкоўскі.

«Той, хто ў гэтай сітуацыі хоча гандляваць каўбасой, нафтай і газам, павінен перакрэсліць усе дасягненні міжнароднага права, якое не адно дзесяцігоддзе фармавалася так, а не інакш з мэтай выключэння вайны як сродку вырашэння міжнародных спрэчак», — адзначыў ён.

«Няхай такія палітыкі прымуць тады норму: сілавое змяненне межаў у Еўропе ў XXI стагоддзі з'яўляецца легальным і дапушчальным. Гэта азначала б, што мы вяртаемся да міжнародных нормаў двухсотгадовай даўніны», — заўважыў Вашчыкоўкі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў МЗС Польшчы ініцыююць стварэнне групы дыялогу з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0