«Газпром» мае намер яшчэ як мінімум тры гады пастаўляць газ на Ўкраіну. Пра гэта ў пятніцу, 12 лютага, паведамляе Bloomberg са спасылкай на непублічны бюджэт газавага манапаліста, зацверджаны ў снежні мінулага года.
Агенцтва адзначае, што меркаваныя аб'ёмы паставак складуць да 41% патрабаванняў Украіны за 2015 год. У бюджэце «Газпрома» прадугледжана некалькі сцэнарыяў, згодна з якімі расійская кампанія плануе адгружаць ад 8,8 мільярда да 14,1 мільярда кубаметраў газу ў год украінскаму боку.
У «Газпроме» і «Нафтагазе Украіны» адмовіліся пракаментаваць агенцтву дадзеную інфармацыю.
У 2015 годзе аб'ём паставак расійскага газу на Украіну склаў 6,1 мільярда кубаметраў.
Каментары