У Закарпацкай вобласці Украіны пачалі блакаваць грузавікі з расійскімі нумарамі.

Некалькі дзясяткаў актывістаў, у ліку якіх удзельнікі сілавой аперацыі ў Данбасе, перакрылі дарогу каля вёскі Ніжнія Вароты прыкладна ў пяці кіламетрах ад кантрольнага пункта на шляху да мяжы Венгрыі. Як паведамляе «Укрінфарм», некаторыя кіроўцы павяртаюць назад і з'язджаюць, іншыя спыняюцца і чакаюць.

Удзельнікі акцыі патрабуюць ад урада Украіны спыніць гандаль з Расіяй і забараніць расійскаму бізнесу працаваць на ўкраінскай тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?