Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Днём 11 лютага выратавальнік Рэчыцкага раённага аддзела МНС вяртаўся з Гомеля дадому ў рэйсавым аўтобусе. Нечакана ў транспартным сродку загарэўся маторны адсек, які размешчаны ў салоне аўтобуса паміж пасажырскім і вадзіцельскім сядзеннем.

Кіроўца экстрана спыніў аўтобус, 25 пасажыраў пакінулі салон. Супрацоўнік МНС ліквідаваў узгаранне з дапамогай вогнетушыцеля.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, а транспартнаму сродку нанесены нязначная шкода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?