фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

У суботу, 13 лютага, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Ноччу і раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +1°С, максімальная днём 0 — +6°С.

У Мінску — воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымыя невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5-10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -2°С, максімальная днём +2 — +4°С.

У нядзелю, і ў пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных сістэм, якія змяшчаюцца з поўдня Еўропы.

У нядзелю, 14 лютага, часам ападкі — мокры снег, дождж. У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — +3°С, максімальная днём 0 — + 6°С.

У Мінску будзе воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5-10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — + 1°С, максімальная днём +1 — + 3°С.

У панядзелак, 15 лютага, часам ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +2°С, максімальная днём +1 + 6°С, па поўдні да + 8°С.

Паводле папярэдніх разлікаў, зіма яшчэ скажа сваё слова.

У сярэдзіне наступнага тыдня чакаецца паступовае паніжэнне тэмпературы і ў начныя і ранішнія гадзіны ўсталюецца слаба марознае надвор'е, што прывядзе да ўзмацнення галалёдзіцы.

Сіноптыкі таксама нагадваюць, што выходзіць на лёд вельмі небяспечна. На большасці рэк краіны працягваецца рост узроўняў вады зімовага паводкі з інтэнсіўнасцю 1-22 см за суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?