Упершыню ў Расіі Арбітражны суд у рамках міравой дамовы абавязаў адказчыка маліцца за пазоўніка.

Рэч у тым, што Ніжагародская епархія Рускай праваслаўнай царквы замовіла ў камерцыйнай фірмы распрацоўку праектнай дакументацыі для кацельні, а аплаціла толькі напалову. Прадпрымальнік спачатку звярнуўся ў суд, а затым прапанаваў заключыць з епархіяй міравое пагадненне на ўласных беспрэцэдэнтных умовах.

Па ўмовах пагаднення, царква абавязалася выплаціць пазоўніку 200 тысяч рублёў і ўзносіць малітвы аб здароўі раба Божага Арсеньева Івана Міхайлавіча і раба Божага Лепусціна Сяргея Аляксандравіча, іх сем'яў і дабрабыце ва ўсіх іх добрых справах і пачынаннях. Ну, а фірма ў сваю чаргу адмовілася ад іншых матэрыяльных прэтэнзій да адказчыка.

Суд прыняў такое міравое пагадненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0