Лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка патрабуе адстаўкі Кабінета міністраў Украіны і датэрміновых выбараў. Пра гэта Цімашэнка заявіла ў ходзе сумеснай заявы з лідарам «Антыкарупцыйнага руху» Валянцінам Налівайчанкам.

«Наша каманда цвёрда настойвае на неабходнасці, пры чым як мага хутчэй, адстаўкі ўрада. Пасля таго мы абавязаны зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб сфармаваць новы тэхнічны ўрад», - заявіла Цімашэнка.

Паводле яе слоў, калі тэхнічны ўрад сфармаваць не ўдасца, тады яна будзе настойваць на датэрміновых парламенцкіх выбарах.

«Калі гэта не атрымаецца, наша сумесная каманда будзе настойваць на неадкладных датэрміновых парламенцкіх выбарах», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?